23/04/2025
Прывітаначкі, сябры👋
А вось і афіша падляцела на апошні тыдзень працы нашага бара. Пастараліся сабраць пул мерапрыемстваў на любы густ😉
І так, пагналі:
28.04 Панядзелак - уздыме настрой у пачатку тыдня. Як заўсёды будуць толькі дасведчаныя комікі, новыя жарты і ўтульная атмасфера, нібыта сабраліся з сябрамі на кухні.
Пачатак а 19 гадзіне.
29.04 Аўторак - у апошні раз паглядзім футбол пад піўко і бульба-фрыткі. Арсенал - ПСЖ а 21 гадзіне.
30.04 Серада - збіраемся на "Сяброўскі вайб". Спяваем на мове і слухаем беларускіх музыкаў. Як заўсёды будзе драйвова. У апошні раз на нашую сцэну выйдуць , а кіраваць гэтым аркестрам будзе непараўнальная .savitskaya1 . Адназначна годны івент.
1-2.05 Чацьвер і пятніца - заставілі гэтыя дні для вас, нашыя дарагія госці. Пагутарым пра пляны на будучыню, пажартуем над усім, што адбываецца вакол нас ды проста, як заўсёды правядзем гэтыя вечары ў сяброўскім коле. У вечары пятніцы за музыкальную частку будзе адказны годны чалавек і выбітны артыст .
3.05 Субота - Last dance of BackDoor Bar. Збіраемся ў вечары каб паслухаць і патаньчыць пад саўнд крутых прадстаўнікоў беларускай электроннай сцены і самае галоўнае - нашых сяброў .shln .moon.music
Разам паспрабуем знішчыць усе бутэлькі на бары.
Let's dance Folks!!!
4.05 Нядзеля - Last song of BackDoor Bar - астатні і наймацнейшы вечар. Нашыя сябры і фірмачы i правядуць апошні ў гэтых сценах канцэрт. Заўсёды івенты гэтых хлопцаў уражваюць і прабіраюць да мурашак. Звук, свет і эмоцыі. Мы з
i будзем вас чакаць каб дапіць увесь бар❗ і заспяваць разам!
Усіх абдымаем і чакаем у госці
Да сустрэчы, сябры♥️